Банкі змогуць даваць беларусам адтэрміноўку на пагашэнне крэдыту
Беларускім банкам дазволілі даваць фізічным асобам адтэрміноўку на пагашэнне крэдытаў. Рашэнне прыняў аператыўна-сітуацыйны штаб пры Саўміне, паведамляе прэс-служба ўрада.
Па заяве кліента банкі могуць даваць адтэрміноўку па спажывецкіх крэдытах на паўгода, а па крэдытах на фінансаванне нерухомасці — на адзін год. Пры гэтым адтэрміноўку можна будзе яшчэ раз працягнуць на такі ж тэрмін.
Гэтая мера — клопат не пра грамадзян, а пра банкі. Масавыя неплацяжы па крэдытах здольныя вельмі хутка пакласці банкаўскую сістэму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.