Банкір Пракаповіч, генерал Чаргінец, спявачка Дарафеева — “Белая Русь”
Устаноўчы сход рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” можа прайсці ў верасні-кастрычніку. Пра гэта было заяўлена на паседжанні ініцыятыўнай групы па яго
стварэнню, якое прайшло 2 ліпеня ў Мінску. У ім узялі ўдзел каля 40
чалавек.
У ініцыятыўную групу ўвайшлі старшыня праўлення Нацыянальнага банку Пётр Пракаповіч, мэр сталіцы Міхаіл Паўлаў, генерал Мікалай Чаргінец, спявачка Ірына Дарафеева, спартсмены Іван Ціхан, Юлія Несцярэнка і Наталля Цылінская.
Удзельнікі паседжання прынялі зварот да суайчыннікаў, у якім заклікалі беларусаў “аб’яднаць высілкі для далейшага ўмацавання і квітнення Беларусі і стварыць грамадскае дабраахвотнае самакіруемае рэспубліканскае аб’яднанне”.
Ініцыятары гэтай акцыі падкрэслілі, што яны падтрымліваюць “дзяржаўную палітыку народнага прэзідэнта”.
БЕЛТА