Банкір Віктар Бабарыка таксама ідзе ў прэзідэнты

Банкір Віктар Бабарыка таксама ідзе ў прэзідэнты

Банкір Віктар Бабарыка ідзе ў прэзідэнты. Пра гэта ён аб'явіў 12 траўня на сваёй старонцы ў Facebook. Бабарыка прызнаецца, што яму было камфортна заставацца "на пазіцыях эканамічнага аналітыка і не займацца палітыкай". Аднак сітуацыя вымушае яго зрабіць гэты крок, каб паспрабаваць "нешта змяніць" і не шкадаваць пасля пра сваю бяздзейнасць.

"Я вельмі баюся, што гэта апошні шанец хоць нейкіх выбараў у незалежнай Беларусі", — піша яшчэ адзін новы палітык. Пры гэтым ён заяўляе, што не з'яўляецца наіўным чалавекам і выдатна разумее "гранічныя ўмовы і правілы гульні, якія сфармаваныя на гэтым полі ў Беларусі, а самае галоўнае фінальную частку гэтага "дзейства", якая была сфармуляваная яшчэ ў эпоху Сталіна: няважна, як галасуюць, важна, як лічым".

Аднак банкір верыць "у абмежаванасць любой неэфектыўнай сістэмы", а таксама ў магчымасці, якія "прадастаўляюць новыя інструменты на базе сучасных тэхналогій".

Бабарыка быў старшынём праўлення Белгазпрамбанка. Але 12 траўня з'явілася інфармацыя, што ён выйшаў з складу праўлення. З пасады старшыні праўлення звольніўся на ўласнае жаданне.

Прэзідэнцкія выбары мусяць прайсці 9 жніўня 2020 года. Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі ўжо заявілі каля дзясятка чалавек. Сярод іх ёсць і вядомыя людзі. Напрыклад, былы кіраўнік беларускага Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала, палітык і экс-дэпутат Ганна Канапацкая, відэаблогер Сяргей Ціханоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі