Барабаншчыкава распранулася для мужчынскага часопіса (фота)
У размове з Еўрарадыё Вольга распавяла, што здымкі атрымаліся даволі адкрытымі і прызналася, што з задавальненнем знялася б яшчэ Вядомая ў мінулым беларуская тэнісістка Вольга Барабаншчыкава ўпрыгожыла вокладку мужчынскага часопіса XXL.
Гэтая прыгажуня ў свой час уваходзіла ў лік 50 наймацнейшых тэнісістак свету, нагадвае "Газета.ру". У 1999 годзе папулярнае амерыканскае выданне "Тэніс" прызнала гэтую тэнісістку самай сэксуальнай на планеце.
Скончыўшы кар'еру тэнісісткі, Вольга падалася ў шоў-бізнэс. Але да гэтага адмовілася ад звабнай прапановы ўладальніка Playboy Х'ю Хефнера. За фотасесію ў стылі "ню" ён прапаноўваў беларускай тэнісістцы $200 тыс.
Еўрарадыё запытала спявачку, ці спадабалася ёй сесія і колькі ёй заплацілі.
Барабаншчыкава: Гэта камерцыйная таямніца. Здымацца мне вельмі спадабалася, атмасфера была вельмі адкрытая і вясёлая, каманда прафесійная. Здымкі дастаткова адкрытыя, але мяжа не перакрочаная, таму ў такім стылі я з задавальненнем буду здымацца яшчэ. Таму мне гэтыя здымкі блізкія і даспадобы.
Фота: ХХL