Барак Абама: Падтрымка сепаратыстаў пагражае Расіі ізаляцыяй
Прэзідэнт ЗША папярэдзіў Расію пра далейшую ізаляцыю, калі яна працягне падтрымліваць сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.
Калі сітуацыя не зменіцца, то супраць прадстаўнікоў Расіі могуць быць уведзеныя новыя санкцыі. Разам з тым Абама выказаў надзею, што дыпламатычнае вырашэнне ўкраінскага крызісу ўсё яшчэ магчымае, перадае ВВС.
У сваім выступе амерыканскі прэзідэнт згадаў пра збіты на мінулым тыдні ў раёне Данецка пасажырскі "Боінг". Абама заявіў, што галоўнае цяпер — сабраць парэшткі загінулых і высветліць, што адбылося. Ён адзначыў, што прарасійскія сепаратысты, якія кантралююць месца крушэння, перашкаджаюць экспертам трапіць да месца катастрофы. Па словах Абамы, Расія і прэзідэнт Пуцін нясуць прамую адказнасць за правядзенне поўнага і аб'ектыўнага расследавання трагедыі.
Фота — АР