Баранавіцкаму творчаму аб'яднанню не дазволілі збірацца ў Доме культуры

З адкрытым лістом да старшыні баранавіцкага гарвыканкаму звяртаюцца сябры мясцовага творчага згуртавання “Святліца”, якім не дазволілі збірацца ў гарадскім Доме культуры. Яго кіраўніцтва паведаміла, што без дазволу гарвыканкаму гэтую праблему вырашыць немагчыма. Хіба толькі пры ўмове арэнды і аплаты (раней сябры “Святліцы”, якая існуе ўжо 10 гадоў, збіраліся ў яго памяшканнях бясплатна).

Між тым, як гаворыцца ў лісце, у згуртавання няма ні рахунку ў банку, ні грошай, а шмат хто з яго сяброў людзі сталага ўзросту альбо навучэнцы.

“Дом культуры мусіць служыць усім творчым людзям нашага горада”, - гаворыцца ў лісце.

Пад асобнай адозвай да ўладаў горада збіраюць подпісы баранавіцкія мастакі.

Яны патрабуюць, каб іх работы, прадстаўленыя на творчыя конкурсы, абмяркоўвала незалежнае журы, а ўсе подпісы пад імі ў выставачнай зале былі на беларускай мове.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі