Баранавіцкі прадпрымальнік расказаў, як здымаюць "пакаяльныя" відэа

Баранавіцкі прадпрымальнік расказаў, як здымаюць "пакаяльныя" відэа

Прадпрымальнік з Баранавічаў Юрый Казакевіч напрыканцы лістапада быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак. Яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Падставай для ператрусу і арышту стаў рэпост навіны з аднаго з беларускіх парталаў, які нядаўна прызналі экстрэмісцкім. Прычым сам рэпост быў зроблены 14 месяцаў таму. 

Пасля затрымання Казакевіча ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім ён распавядае пра сябе і прычыны затрымання.

Выйшаўшы на волю, Казакевіч расказаў, як здымалі гэтае "пакаяльнае" відэа.

"Следчы сказаў, што відэа трэба запісаць для ўнутранага карыстання, каб у выпадку чаго можна было зразумець, у каго што канфіскоўвалі. Таму я не чакаў, што яно будзе ў інтэрнэце. Да практыкі апублікавання такіх Відэа я стаўлюся рэзка адмоўна. Але да таго, што выклалі відэа са мной, паставіўся спакойна, бо не сказаў нічога, што зганьбіла б мяне ці магло б нашкодзіць камусьці іншаму", — прыводзіць словы мужчыны intex-press.by.

Дарэчы, пасля "сутак" актывіст даведаўся, што за гэты час нехта ў Баранавічах збіраў грошы — нібыта на перадачу яму ў ІЧУ. Але перадачы Казакевіч не атрымаў. А чалавек, які збіраў грошы, нікому са знаёмых не вядомы. Таму мужчына мяркуе, што гэта мог быць махляр, які скарыстаўся сітуацыяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі