Баранавіцкіх фанатаў затрымалі за пікет супраць расійскай ваеннай базы
У Баранавічах 27 верасня затрымалі каля 30 фанатаў мясцовага футбольнага клуба. Як піша сайт беларускіх фанатаў belultras.by, гэта адбылося перад гульнёй першай лігі чэмпіянату Беларусі. У матчы мусілі сустрэцца клубы "Баранавічы" і "Бяроза".
Прычынай затрымання стала тое, што фанаты падтрымалі пікет грамадскіх актывістаў супраць будаўніцтва ў Беларусі расійскай ваеннай базы. У выніку на матчы, які пачаўся а 16-й, фанацкі сектар апынуўся абсалютна пусты.
Фота: belultras.by