Бардаўскі фэст "Аршанская бітва" адбыўся, нягледзячы на масавыя затрыманні
Традыцыйны фэст бардаўскай песні "Аршанская бітва — 2009" адбыўся, не зважаючы на масавыя затрыманні яго ўдзельнікаў супрацоўнікамі міліцыі.
Як нагадвае БелаПАН, фэст "Аршанская бітва" праходзіць штогод на Крапівенскім полі (Аршанскі раён), у памяць перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскай дзяржавы ў 1514 годзе. На памятнае месца, дзе ўсталяваныя крыжы і камень, удзельнікаў фэсту міліцыя не пусціла. Таму імпрэзу правялі на беразе ракі Крапівенкі.
Некаторых удзельнікаў, якія ехалі на фэст, міліцыянты затрымлівалі ў Оршы на чыгуначным і аўтобусным вакзалах. У іх правяралі пашпарты, адбіралі гукаўзмацняюльную музычную апаратуру. Гамяльчанку Ларысу Шчыракову і 10 яе знаёмых супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў 20.10 каля вёскі Крапіўны, абвінавацілі ў адсутнасці флікераў, пасадзілі ў аўтазак і павезлі ў Оршу.
На маладых людзей склалі адміністрацыйныя пратаколы за адсутнасць флікераў, забралі музычную апаратуру, пратрымалі ў міліцыі каля дзвюх гадзін, а затым ізноў пасадзілі ў аўтазак і завезлі на станцыю Коханава. Тым не менш аматары бардаўскіх песень дабраліся аўтастопам да месца фэсту.