"Барселона" другі раз запар стала чэмпіёнам Іспаніі, Суарэс — лепшы бамбардзір
"Барселона" другі раз запар стала чэмпіёнам Іспаніі. Здарылася гэта дзякуючы гасцявой перамозе над "Гранадай" — 3:0. Усе тры галы забіў Луіс Суарэс (на 22-й, 28-й і 86-й хвілінах). Другое месца дасталося мадрыдскаму "Рэалу", які таксама ў гасцях абыграў "Дэпартыва" — 2:0. Абодва галы забіў Крышціяну Раналду (7-я і 25-я хвіліны). "Рэал" адстаў ад "Барселоны" на 1 ачко. Трэцяе месца заняў мадрыдскі "Атлетыка".
Луіс Суарэс стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Іспаніі, на яго рахунку 40 забітых мячоў. На 5 менш у Крышціяну Раналду.
Як вядома, 28 траўня ў Мілане "Рэал" і "Атлетыка" сустрэнуцца ў фінале Лігі чэмпіёнаў.