"Барселона" сенсацыйна не выйшла ў паўфінал Лігі Еўропы

"Барселона" сенсацыйна не выйшла ў паўфінал Лігі Еўропы

"Барселона" сенсацыйна не выйшла ў паўфінал футбольнай Лігі Еўропы. Пасля нічыі ў гасцявым матчы з "Айнтрахтам" (1:1), футбалісты "Барсы" прайгралі дома (2:3). Падчас гульні гаспадары поля саступалі нямецкаму серадняку з буйным лікам, і толькі ў даданыя да асноўнага часу хвіліны змаглі забіць два галы.

 У паўфінале Лігі Еўропы "Айнтрахт" згуляе з "Вэст Хэмам", а "Лейпцыг" — з "Рэйнджэрсам". Першыя матчы прызначаны на 28 красавіка, другія — на 5 траўня.

Летась ЛЕ выйграў "Вільярэал", які сёлета працягвае барацьбу ў Лізе чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі