Барыкаду каля "Рыгі" разбіваюць спецтэхнікай

Барыкаду каля "Рыгі" разбіваюць спецтэхнікай

Сілавікі зноў атакуюць барыкаду каля ГЦ "Рыга" на вуліцы Сурганава ў Мінску. Як піша "Наша Ніва", барыкаду разбівае спецыяльная машына. У дэманстрантаў ляцяць святлошумавыя гранаты. 

Раён "Рыгі" і плошча Прытыцкага каля станцыі метро "Пушкінская" сталі асноўнымі цэнтрамі супраціву ў Мінску. У гэтых раёнах то сілавікі наступаюць, то зноў дэманстранты вяртаюцца на ранейшыя пазіцыі і зноў пачынаюць ставіць барыкады. 

На вуліцы Прытыцкага каля станцыі метро "Спартыўная" бітыя аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся для барыкадаў, засталіся стаяць на дарозе. З коранем вырваны прыпынак грамадскага транспарту. Пратэстоўцы не сыходзяць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі