Барыс Нямцоў: “Пуцін палічыў, што Лукашэнка яго кінуў”
Былы віцэ-прэм’ер Расіі Барыс Нямцоў, дэпутат Дзярждумы Расіі Канстанцін Затулін, прэс-сакратар Паўла Барадзіна Іван Макушок, эксперт “Камерсанта” Дзмітрый Бутрын і палітолаг Андрэй Суздальцаў расказалі Еўрарадыё, чаму паміж Расіяй і Беларуссю пачалася інфармацыйная вайна і чым яна можа скончыцца. На думку дырэктара інстытута краін СНД, дэпутата Дзярждумы Расіі Канстанціна Затуліна, з’ўяленне на канале НТВ двухсерыйнага фільма “Хросны бацька” і падобных па тэматыцы сюжэтаў на расійскім Першым канале і РТР стала вынікам незадаволенасці Крамля Лукашэнкам.
Канстанцін Затулін: “Тое, што Лукашэнка надакучыў, — тут няма ніякіх сумненняў. Не сам Лукашэнка — мы не збіраемся з ім жаніцца: надакучылі яго беспардонныя выказванні. Яго дзіўнае, ледзь не мазахісцкае жаданне шукаць усялякую шчыліну, усялякую падставу для таго, каб дапячы Расіі. Гэта імкненне пачынае патыхаць нейкай фобіяй”.
Паводле словаў Затуліна, Лукашэнка апошнім часам з любых падзей умудраецца выцягнуць антырасійскі кантэкст. І таму, кажа расійскі дэпутат, на “Хросным бацьку” інфармацыйная вайна не спыніцца.
Канстанцін Затулін: “Усё, што цяпер адбываецца, — безумоўна, на гэтым не скончыцца. Інакш гэта пазбаўлена ўсялякай логікі. І з нарастаючым напружаннем будзе працягвацца барацьба, якая мае сваёй мэтай прэзідэнцкія выбары альбо падставай для якой сталі выбары прэзідэнта”.
Затулін не выключае, што бліжэй да выбараў Лукашэнка паспрабуе ізноў наладзіць сяброўскія адносіны з Крамлём. Ці прабачаць яго там, дэпутат Дзярждумы прадказваць не бярэцца. Што ж тычыцца таго, ці не паспрабуе Масква дапамагчы беларускай апазіцыі пазбавіць Лукашэнку пасады, то, кажа, ён пра такія планы не ведае. І нават калі яны ёсць — спецслужбы пра такое не крычаць паўсюль. Але, кажа, тое, што беларускую апазіцыю нельга не заўважаць, улады Расіі прынялі да ўвагі.
Былы віцэ-прэм’ер Расіі, адзін з лідэраў руху “Салідарнасць” Барыс Нямцоў у размове з Еўрарадыё выказаў меркаванне, што прычынай з’яўлення вострых сюжэтаў на беларускую тэму сталі асабістыя ўзаемаадносіны Пуціна і Лукашэнкі.
Барыс Нямцоў: “Пуцін лічыць, што Лукашэнка яго кінуў у пытаннях Мытнага саюза, ён яго кінуў, не прызнаўшы Паўднёвую Асецію і Абхазію, ён яго кідаў пастаянна па газе. І гэтак далей. А Лукашэнка зняважліва ставіцца да Пуціна і ўвогуле яго за чалавека не лічыць. З Беразоўскім мае зносіны, Саакашвілі пускае. Такая ўспышка нянавісці аднаго да другога фізіялагічна-палітычнай ўласцівасці і стала прычынай даволі бязглуздых інфармацыйных баёў. Бязглуздых таму, што не вельмі зразумела мэта. Відавочна, што ў Пуціна ніякіх шанцаў звергнуць Лукашэнку няма”.
Ды няма і жадання. На думку Нямцова, беларускую апазіцыю Крэмль не любіць больш за нявернага Лукашэнку.
Барыс Нямцоў: “У Беларусі ў іх (расійскіх уладаў — Еўрарадыё) няма свайго кандыдата. Іх кандыдат — гэта Лукашэнка. Яны ж не могуць падтрымліваць апазіцыю, якая хоча еўрапейскага выбару для Беларусі. Бо яны еўрапейскага выбару баяцца больш, чым ненавідзяць Лукашэнку”.
А размовы пра "расійскага" кандыдата ён назваў прыдумкамі Лукашэнкі, які такім чынам хоча аб’яднаць вакол сябе даверлівых выбаршчыкаў.
З тым, што свайго кандыдата на будучых прэзідэнцкіх выбарах у Крамля няма, згодны і намеснік дэкана факультэта сусветнай палітыкі Маскоўскага дзяржуніверсітэта Андрэй Суздальцаў.
Андрэй Суздальцаў: “Перамога Лукашэнкі запраграмаваная, пры кожным выніку і колькасці галасоў яму прызначаць перамогу. Атрымліваецца, што любы расійскі стаўленік прайграе Лукашэнку. Крамлю гэтага не трэба. А ілжэстаўленікі там з’явіліся цяпер. Той жа Саннікаў, які сябе аб’яўляе стаўленікам Масквы, што смешна”.
І прычынай з’яўлення фільмаў пра “бацьку” Суздальцаў называе жаданне Масквы падштурхнуць Лукашэнку да вырашэння пытання, з кім ён — Усходам ці Захадам. Але завязанае насуперак Маскве сяброўства Лукашэнкі з Саакашвілі, кажа палітолаг, зрабіла з беларускага прэзідэнта ворага Расіі. І паляпшэнне адносінаў немагчымае.
Андрэй Суздальцаў: “Узаемаадносіны будуць няўхільна павольна пагаршацца. Калі Лукашэнка паставіў сябе нараўне з Саакашвілі, з якім увогуле не мае адносінаў расійская ўлада, то якія ўвогуле могуць быць кантакты паміж Расіяй і Мінскам? Паступова ўсё будзе патухаць і Аляксандр Рыгоравіч будзе атрымліваць шмат эканамічных праблем”.
А вось Іван Макушок, прэс-сакратар дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна, наадварот, лічыць, што паказаны фільм “Хросны бацька” толькі павялічыць колькасць прыхільнікаў Лукашэнкі ў Расіі. А ў сустрэчы з Саакашвілі, як і ў яго інтэрв’ю БТ, не было нічога страшнага.
Іван Макушок: “Прыязджаў Саакашвілі віншаваць з днём народзінаў прэзідэнта Ўкраіны ў Крым. І сустракаўся з кіраўнікамі іншых краін СНД. З гэтага раздзімаць антырасійскія настроі — "давайце разам сябраваць супраць Расіі" — не трэба. Тым больш, што Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што не збіраецца супраць Расіі ні ў якія альянсы ні з кім уступаць”.
А Мытны саюз і дзейная Саюзная дзяржава — гарантыі вечнага сяброўства нашых краін.
Згодна з меркаваннем рэдактара аддзела эканомікі газеты “Камерсант” Дзмітрыя Бутрына, ва ўрадзе Расіі няма паразумення ў пытанні ўзаемаадносінаў з Беларуссю. Тая частка ўрада, якая адказвае за эканамічныя пытанні, задаволеная падпісаннем Беларуссю дакументаў па Мытным саюзе і нічога супраць нашай краіны і яе кіраўніка не мае. Іншае стаўленне — у групоўкі, якая курыруе палітычныя і сілавыя пытанні.
Дзмітрый Бутрын: “Канструкцыя расійскай улады такая, што патрыятычна-сілавая частка і эканамічна-мадэрнізацыйная частка моцна перасякаюцца па людзях, з-за чаго ў іх галаве ўзнікае шызафрэнія і яны не разумеюць — да якой часткі яны належаць цяпер. Адначасова яны існуюць паралельна. Адзін віцэ-прэм’ер Расіі можа весці перамовы з прэзідэнтам Беларусі, ціснуць яму руку і казаць пра тое, як у іх усё добра атрымліваецца, а другі адначасова можа абмяркоўваць з кіраўніцтвам Першага канала, як яго больш балюча ўкусіць”.
Інфармацыйнае супрацьстаянне, на яго думку, доўга не працягнецца. І ніякіх асаблівых наступстваў для Лукашэнкі мець не будзе. Бо заўтра могуць памяняцца прыярытэты, і прадстаўнік іншай групоўкі расійскай улады пачне хваліць Беларусь, яе кіраўніка і як там, да прыкладу, клапоцяцца пра пенсіянераў.