“Барысаў-Арэна” скандуе Аляксандру Ермаковічу: Сыходзь! (відэа)
БАТЭ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў не змог выйграць у сціплага армянскага “Алашкерта”, пры гэтым забіў гол у сваю браму — 1:1. Абодва галы на рахунку Аляксея Рыаса. 11 тысяч заўзятараў, якія прысутнічалі на трыбунах, былі расчараваныя і вынікам, і гульнёй каманды (асабліва ў другім тайме), яны скандавалі галоўнаму трэнеру Аляксандру Ермаковічу: “Сыходзь!”. Аднак ён сыходзіць не збіраецца, заявіў, што адносіцца да скандавання заўзятараў “з разуменнем”. Пра тое, што сказаў футбалістам і трэнерам пасля матчу кіраўнік клуба Анатоль Капскі, Ермаковіч адмовіўся сказаць, бо гэта “ўнутраная кухня” БАТЭ.
Матч у адказ пройдзе ў Ерэване 18 ліпеня.