Барысаўскі БАТЭ выйшаў у другі кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў
Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ выйшаў у другі кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў. На стадыёне ў Барысаве ў матчы ў адказ першага раунда беларусы выйгралі ў кіпрскага "Апаэля" з лікам 3:0.
У першым тайме, на 15-й хвіліне, у барысаўчан вызначыўся Ігар Стасевіч, у другім, на 74-й хвіліне, — Дзмітрый Платонаў.
Паколькі першы матч у Нікасіі БАТЭ прайграў (0:2), то па суме дзвюх сустрэч лік стаў нічэйным. У выніку былі прызначаны два дадатковыя таймы па 15 хвілін кожны.
На 105-й хвіліне гульні трэці мяч у вароты "Апаэля" правёў Генадзь Блізнюк.
Першы матч у другім кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правядзе 31 ліпеня або 1 жніўня, матч у адказ — 7 або 8 жніўня. Сапернік беларускай каманды вызначыцца пазней.
БелаПАН