Барысаўскі БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з пецярбургскім "Зенітам"
Унічыю 1:1 згуляў барысаўскі БАТЭ ў Пецярбургу з "Зенітам" у матчы Лігі чэмпіёнаў. Матч быў вельмі цяжкім для нашай каманды, якой даводзілася стрымліваць небяспечныя атакі гаспадароў поля.
Але ўдача ў гэты дзень была на баку беларусаў, таму ў некалькіх выпадках мяч нейкім цудам не трапляў у вароты БАТЭ. Неаднаразова нашу каманду ратаваў Сяргей Верамко, мяч з лініі варот выбівалі абаронцы. У першым тайме некалькі разоў маглі вызначыцца і барысаўчане, асабліва запомніўся ўдар Віталя Радзівонава, калі мяч патрапіў у штангу.
У пачатку другога тайма на замену выйшаў Павел Няхайчык, які ўжо праз некалькі хвілін бліскуча разабраўся з абаронцамі "Зеніта" і адкрыў лік - 1:0! "Зеніт" кінуў у атаку вялікія сілы, але здолеў толькі зраўняць лік. На 80-й хвіліне вызначыўся Фаціх Тэке.
Нічыя ў Пецярбургу - вельмі добры вынік для барысаўчан, якія захавалі за сабой трэцяе месца ў групе.