Баскетбольны мужчынскі клуб “Віталюр” апынуўся перад пагрозай роспуску
Лёс баскетбольнага мужчынскага клуба “Віталюр” мусіць вырашыцца да кастрычніка. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з кіраўнікоў Беларускай федэрацыі баскетболу Леў Піменаў. Нагадаем, “Віталюр” заваяваў сёлета срэбраныя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі. Аднак перад клубам узніклі праблемы, ад вырашэння якіх залежыць, што будзе далей з камандай. Да кастрычніка “Віталюр” мае магчымасць вырашыць іх.
Леў Піменаў: "Не трэба паддавацца ніякай паніцы. У нас сёння адбыўся выканкам федэрацыі, і старшыня Віктар Камянкоў сказаў: трэба прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць гэтую каманду і на наступны год".