Батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны прыбыў на БелАЗ
Зводны батальён радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны прыбыў на Беларускі аўтамабільны завод. На працягу двух дзён (22-23 траўня) на тэрыторыі прадпрыемства будуць выконвацца дэзынфекцыйныя працы, паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі. Адзначаецца, што падраздзяленне знаходзіцца ў Жодзіне ў поўным складзе. Вайскоўцы апрацоўваюць і тэрыторыю, і вытворчыя цэхі, і іншыя памяшканні БелАЗа.
Па звестках Мінабароны, за месяц батальён правёў дэзынфекцыю на 71 аб'екце устаноў аховы здароўя, 9 аб'ектах устаноў адукацыі, 12 аб'ектах МУС, 3 аб'ектах устаноў працы і сацыяльнай абароны. Было апрацавана 317 аўтамабіляў хуткай меддапамогі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.