БАТЭ будзе здымаць з гульцоў палову заробку за неабгрунтаваныя чырвоныя карткі

БАТЭ будзе здымаць з гульцоў палову заробку за неабгрунтаваныя чырвоныя карткі

Кіраўніцтва футбольнага клуба БАТЭ будзе здымаць з гульцоў да 50% месячнага заробку за неабгрунтаваныя чырвоныя карткі. Пра гэта галоўны трэнер каманды Алег Дулуб і старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі распавялі падчас сустрэчы з заўзятарамі БАТЭ, піша TUT.by

Яны прыгадваюць эпізод у гульні з “Іслаччу”, калі чырвоную картку атрымаў Яўген Яблонскі. Яго кіраўніцтва БАТЭ не штрафавала, але надалей будзе ўжываць санкцыі. Капскі заявіў, што падобных эпізодаў хапала і ў мінулым годзе і “нават футбалісты дублюючага складу пачалі ледзь не біцца з суддзямі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі