БАТЭ і "Шахцёр" сёння правядуць матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы

  БАТЭ і "Шахцёр" сёння правядуць матчы кваліфікацыі Лігі Еўропы

15 жніўня футбалісты БАТЭ і "Шахцёра" правядуць матчы ў адказ у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.

БАТЭ на поле "Барысаў-Арэны" будзе сустракацца з клубам "Сараева" з Босніі і Герцагавіны. Гульня пачнецца ў 20:00. 

Тыдзень таму барысаўская каманда выйграла ў гасцях з лікам 2:1. Калі БАТЭ пераможа, то за выхад у групавы этап Лігі Еўропы ёй давядзецца змагацца з пераможцам пары "Астана" (Казахстан) — "Валета" (Мальта). 

Салігорскі "Шахцёр" будзе гуляць з італьянскім "Тарына" на мінскім стадыёне "Дынама". Пачатак сустрэчы ў 20:00. 

У першай сустрэчы на выездзе "гарнякі" саступілі італьянцам — 0:5. 

Пераможца гэтай пары будзе сустракацца з тым, хто выйграе супрацьстаянне паміж армянскім "Пюнікам" і англійскім "Вулверхэмптанам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі