БАТЭ і "Тарпеда-БелАЗ" атрымалі перамогі ў Кубку Беларусі

БАТЭ і "Тарпеда-БелАЗ" атрымалі перамогі ў Кубку Беларусі

У сераду, 15 сакавіка, прайшлі чарговыя матчы 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. "Тарпеда-БезАЗ" у Жодзіне на штучным полі атрымаў перамогу з мінімальным лікам 1:0 над "Слуцкам". Адзіны гол на 48-й хвіліне забіў Макась. Адзначым, што з 74-й хвіліны пасля выдалення Імярэкава гаспадары поля гулялі ў меншасці.

БАТЭ выйграў з лікам 1:0 у "Мінска". Матч прайшоў на стадыёне ФК "Мінск". Адзіны гол на 4-й хвіліне забіў Гардзяйчук.

Матчы ў адказ пройдуць 19 сакавіка. Расклад матчаў Кубка Беларусі і вынікі папярэдніх гульняў гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі