БАТЭ прайграў "Бенфіцы" ў хатнім матчы Лігі Еўропы (відэа галоў)
Барысаўскі БАТЭ прайграў з лікам 1:2 партугальскай "Бенфіцы" ў матчы групавога этапа Лігі Еўропы, які прайшоў у сераду на мінскім стадыёне "Дынама". Барысаўчане, дарэчы, не забілі ніводнага гала. На мячы Хаўера Савіёлы (46-я хвіліна) і Фабіу Куэнтраў (63-я хвіліна) адказаў Мігел Вітор, які забіў гол у свае вароты.
У іншым матчы нашай групы АЕК на сваім полі саступіў англійскаму "Эвертану" — 0:1.
Такім чынам, пасля 5 тураў у групе "І" турнірная табліца выглядае наступным чынам:
"Бенфіка" — 12 ачкоў
"Эвертан" — 9
БАТЭ — 4
АЕК — 4
БАТЭ, як і АЕК, страціў усе шансы на выхад у плэй-оф Лігі Еўропы.
У апошнім матчы 16 снежня БАТЭ згуляе ў гасцях з "Эвертанам". У гэты ж дзень "Бенфіка" прыме АЕК.