БАТЭ рыхтуецца да бітвы з ПСВ

БАТЭ рыхтуецца да бітвы з ПСВ

Барысаўскі БАТЭ ў Эйндховене рыхтуецца да матчу ў адказ плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў з ПСВ. Ён пройдзе 29 жніўня, пачатак а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 5". На стадыёне "Філіпс", які змяшчае 35 тысяч заўзятараў, чакаецца аншлаг. У першым паядынку ПСВ на "Барысаў-Арэне" выйграў з лікам 3:2. Барысаўчанам, каб прайсці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, трэба забіваць не менш за два мячы і не прапускаць. Задача амаль нерэальная.

БАТЭ рыхтуецца да бітвы з ПСВ
Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага.

Галоўны трэнер Аляксей Бага спадзяецца на "станоўчы вынік". "Прафесіяналізм і майстэрства нашых футбалістаў дазваляюць на гэта спадзявацца", — сказаў ён у Эйндховене на перадматчавай прэс-канферэнцыі. А Станіслаў Драгун агучыў "план перамогі": забіць хуткі гол, а ў канцы паядынка — другі. "Думаю, гэтага будзе дастаткова", — адзначыў футбаліст.

Тым часам "Прессбол" падлічыў, што калі БАТЭ сенсацыйна пройдзе ПСВ, клуб заробіць, як мінімум, 15 мільёнаў еўра. У выпадку няўдачы барысаўчане атрымаюць амаль 8 мільёнаў еўра і будуць мець магчымасць зарабіць яшчэ, гуляючы ў групе Лігі Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі