БАТЭ сёння гуляе з "Астаной", матч пачнецца а 17-й гадзіне
22 жніўня БАТЭ гуляе ў Нур-Султане з "Астаной". Гэта будзе першы паядынак плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Ён пачнецца а 17-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя з "Астана-Арэны" — на "Беларусь 5". Барысаўчане будуць гуляць у сіняй форме, іх сапернікі — у жоўтай.
Эксперты сходзяцца на думцы, што каманды маюць роўныя шанцы на выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы.
Матч у адказ пройдзе на "Барысаў-Арэне" 29 жніўня. Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага чакае, што абодва паядынкі будуць вельмі цяжкія.
Футбалісты БАТЭ на трэніроўцы ў Нур-Султане / vk.com/fcbate
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.