БАТЭ з моладзю і дублёрамі адолеў “Гарадзею” толькі ў серыі пенальці

БАТЭ з моладзю і дублёрамі адолеў “Гарадзею” толькі ў серыі пенальці

Барысаўскі БАТЭ выйшаў у ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе. 17 лістапада “жоўта-сінія” гулялі з “Гарадзеяй” і адолелі саперніка толькі ў серыі пенальці. У асноўны і дадатковы час захоўвалася сухая нічыя — 0:0, у пенальці лік быў 4:2.

Варта адзначыць, што на матч з “Гарадзеяй” барысаўчане выйшлі “эксперыментальным” складам: амаль палову гульцоў, якіх вывелі на поле, складала моладзь, легіянеры, якія не паспелі сябе зарэкамендаваць, а таксама гульцы з дублёрскай каманды.

У гэтым сезоне барысаўчане мелі паразу ад “Гарадзеі” ў 10 туры чэмпіянату Беларусі, калі яны саступілі ў лікам 1:2, а ў 25-м туры БАТЭ выйграў у гэтага з саперніка з лікам 3:2.

Раней у ¼ фінала Кубка Беларусі выйшлі: “Белшына” (Д2), “Шахцёр”, “Дынама” (Мінск), “Іслач”, “Слуцк”, “Віцебск”, “Лакаматыў” (Д2).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі