"Баварыя" ў чарговы раз стала чэмпіёнам Нямеччыны

"Баварыя" ў чарговы раз стала чэмпіёнам Нямеччыны

"Баварыя" ў чарговы раз стала чэмпіёнам Нямеччыны. Здарылася гэта да тур да заканчэння першынства, калі была абыграная каманда "Інгальштад" — 2:1. Абодва галы ў пераможцаў забіў Роберт Левандоўскі (адзін — з пенальці), ён найлепшы бамбардзір чэмпіянату — 29 галоў. У выніку мюнхенцы набралі 85 ачкоў і адарваліся ад дортмундскай "Барусіі", якая прайграла "Айнтрахту" (0:1), на 8 ачкоў.

Гэта чацвёртае запар і 26-е ў гісторыі чэмпіёнства "Баварыі".

Як вядома, у будучым сезоне галоўным трэнерам замест Хасэпа Гвардыёлы, які сыходзіць у "Манчэстар Сіці", будзе Карла Анчалоці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі