Байцы палка Каліноўскага звярнуліся да беларускіх сілавікоў

Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors
Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors

19 чэрвеня байцы палка Каліноўскага звярнуліся да беларускіх сілавікоў. Як паведамляе прэс-служба палка, зварот прагучаў на ўсіх памежных пераходах Украіны з Беларуссю.

У сваім звароце каліноўцы падкрэслілі, што "дыктатура Лукашэнкі павінна закончыцца". Яны нагадалі пра адказнасць: "Суддзі, чыноўнікі, сілавікі — мы ведаем імёны кожнага, хто асмеліўся адабраць свабоду ў беларусаў. Кожны панясе пакаранне".

У сваім звароце да вайскоўцаў каліноўцы заклікалі: "Не выконвайце злачынных загадаў! Калі шалёны дыктатар Лукашэнка, спрабуючы хоць неяк уратаваць уплываючую ў яго з рук уладу, аддасць загад аб перасячэнні мяжы Беларусі і наступе на Украіну, кідайце зброю".

Яны нагадалі, што за плячыма байцоў палка Каліноўскага больш за год баёў: "У нас сапраўдны баявы досвед ва ўмовах сапраўднай вайны. Што вы зможаце нам супрацьпаставіць?"
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі