Байдэн: ЗША гатовыя абараняць Тайвань
ЗША гатовыя абараняць Тайвань. Пра гэта амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў 23 траўня на прэс-канферэнцыі ў Токіа, паведамляе Reuters. У яго спыталі, ці гатовыя Злучаныя Штаты ваенным шляхам абараняць Тайвань, калі Кітай паспрабуе яго захапіць сілай? "Так. Гэта абавязацельства, якое мы ўзялі на сябе", — адказаў Байдэн.
У той жа час прэзідэнт ЗША не думае, што КНР пойдзе на сілавы захоп Тайваня. Такую ідэю ён лічыць "недарэчнай". Але ў любым разе Пекін мусіць атрымаць ад сусветных лідараў дакладны сігнал пра магчымыя наступствы агрэсіўных дзеянняў, сказаў Джо Байдэн.
Тайвань незалежны ад Кітая з 1940-х гадоў, з часу грамадзянскай вайны. Пекін з незалежнасцю вострава не пагаджаецца, лічыць яго сваёй тэрыторыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.