Байопік пра Боба Дылана прэтэндуе на "Оскар"
Байопік пра легендарнага рок-музыку Боба Дылана «I'm Not There», які
выйшаў на экраны ў канцы 2007 года, намінаваны на прэмію «Оскар». Актрыса Кейт Бланшэт, якая сыграла Дылана ў адзін з перыядаў яго жыцця, названая сярод прэтэндэнтак на ўзнагароду амерыканскай кінаакадэміі ў намінацыі «Актрыса другога плану». Нагадаем, што за гэтую ролю Бланшэт ужо атрымала кінапрэмію «Залаты глобус».
У катэгорыі «Лепшая арыгінальная песня да фільма» лідзіруе саўндтрэк да фільма «Enchanted». Карціна прадстаўленая трыма з пяці трэкаў, якія прагучалі ў фільме - «Happy Working Song», «So Close» і «That's How You Know» аўтарства Алана Менкена і Стэфана Шварца.
Канкурэнцыю ім складуць трэк «Raise It Up» з драмы «August Rush» і кампазіцыя «Falling Slowly» з фільма «Once», напісаная Гленам Хэнсардам і Маркетай Іргловай.
У барацьбе за званне аўтара «Лепшага арыгінальнага саўндтрэку» сыйдуцца Дарыя Марыянэлі («Atonement»), Альберта Іглесіяс («The Kite Runner»), Джэймс Ньютан Ховард («Michael Clayton»), Майкл Джакіна(«Ratatouille») і Мазліва Белтрамі («3:10 to Yuma»).
80-я цырымонія ўручэння прэмій «Оскар» адбудзецца 24 лютага ў Лос-Анджалесе.
Фота: www.cate-blanchett.celebritything.com