Базавая арэндная велічыня з 1 красавіка вырасце амаль на 1 рубель
У Беларусі з 1 красавіка павялічыцца базавая арэндная велічыня. Яе памер складзе 16,11 рубля, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.
На сёння базавая арэндная велічыня складае 15,2 рубля.
Базавая арэндная велічыня ўжываецца пры разліках платы падчас арэнды плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гаворка ідзе пра ўласнасць гаспадарчых таварыстваў, дзе ў статутных фондах больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоваў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя будынкі (збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.