Базу звестак па "дармаедах" складуць да 1 снежня
База звестак па не занятых у эканоміцы працаздольных грамадзянах плануецца сфармаваць да 1 снежня. Такую дату ў эфіры праграмы "Панарама" на тэлеканале "Беларусь 1" назваў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
На працягу 2018 года зацікаўленыя ведамствы будуць складаць гэтую базу. "Яна будзе сфармаваная і перададзеная ў камісіі і мясцовым органам улады да 1 снежня. Тыя грамадзяне, якія трапяць у гэтыя спісы, будуць кампенсаваць паслугі са студзеня 2019 года", — цытуе БЕЛТА словы чыноўніка. Раней паведамлялася, што яны будуць аплочваць на 100% камунальныя паслугі і плату за карыстанне жылым памяшканнем.
Лабовіч запэўнівае, што грамадзяне могуць разлічваць на індывідуальны падыход. Камісіі па садзейнічанні занятасці будуць разглядаць заявы грамадзян і складаць спісы для частковага або поўнага вызвалення ад аплаты паслуг у сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй.