Бел-чырвона-беламу сцягу могуць надаць статус нацыянальнай каштоўнасці

У ім міністэрства просіць даць заключэнне наконт сцяга як гісторыка-культурнай каштоўнасці.



З ідэяй надаць сцягу статус нацыянальнай каштоўнасці звярнуліся актывісты "Арт-сядзібы".



Цяпер арганізатары кампаніі атрымалі адказ ад намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко, паведамляе Радыё "Свабода". У ім гаворыцца, што што пасля адказу з Акадэміі навук прапанова можа быць уключаная ў парадак дня чарговага пасяджэння Навукова-метадычнай рады.



Гэта значыць, што ў 30-дзённы тэрмін пасля атрымання заключэння Акадэміі навук Рада павінна будзе разгледзець пытанне пра ўнясенне бел-чырвона-белага сцягу ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.



Нагадаем, што герб "Пагоня" ўжо ўнесены ў гэты спіс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі