Бел-чырвона-белы сцяг афіцыйна забаронены на ЧС па хакеі

Тоні Вірэн, генеральны сакратар хакейнага ЧС-2013 у Стакгольме пракаментаваў Радыё Свабода забарону выкарыстання бел-чырвона-белых сцягоў падчас правядзення матчаў ЧС:

“У адпаведнасці з правіламі Міжнароднай хакейнай федэрацыі мы не можам дазваляць любыя палітычныя сімвалы, знакі ці нешта падобнае ў месцы правядзення матчаў. Таму мы папрасілі прыбраць гэтыя сцягі”.


Рашэнне прызнаць бел-чырвона-белы сцяг “палітычным знакам” было супольна прынята Міжнароднай федэрацыяй хакея і арганізатарамі чэмпіянату ў Швецыі. Аднак Тоні Вірэн не мае адказу на пытанне, хто быў ініцыятарам разгляду гэтага пытання.

Інцыдэнт з беларускімі заўзятарамі адбыўся 3 траўня падчас хакейнага матчу Беларусь — Чэхія. Шведская паліцыя спрабавала забраць у беларусаў бел-чырвона-белы сцяг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі