Беларусь 154-я ў рэйтынгу свабоды слова - паміж Самалі і Йеменам
Чарговы штогадовы рэйтынг свабоды слова ў свеце абнародавала міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". З 173 краін, якія ўвайшлі ў спіс, найлепшая сітуацыя ў Ісландыі, Люксембургу і Нарвегіі, найгоршая - у Эрытрэі, Паўночнай Карэі і Туркменістане. У Беларусі сітуацыя са свабодай слова пагоршылася і наша краіна цяпер займае ў рэйтынгу 154-е месца (летась было 151-е месца), побач з Самалі, Пакістанам, Афганістанам, Йеменам, Іракам.
Адзначым, што сярод нашых суседзяў найлепшы рэйтынг у Латвіі - 12-е месца, Літва - 23-я, Польшча дзеліць з Эквадорам 56-57 месцы, Украіна - 87-я (яна палепшыла сваё становішча на пяць пунктаў), Расія займае 141-е месца.