Беларусь — 193-я ў свеце па ўзроўні свабоды слова
Пра гэта паведамляе справаздача праваабарончай арганізацыі Freedom House за 2013 год.
У дакладзе, апублікаваным 1 траўня на сайце арганізацыі, гаворыцца, што свабода СМІ знаходзіцца ў найгоршым за апошнія 10 гадоў стане. Толькі шостая частка насельніцтва свету жыве ў краінах, дзе прэса можа свабодна паведамляць пра ўсё.
Расія заняла ў спісе 176-е месца разам з Эфіопіяй і Суданам. Украіна апынулася на 139-м месцы, Казахстан — на 187-м , Беларусь — на 193-м.
На першых месцах ідуць Нідэрланды, Нарвегія і Швецыя.
Згодна з вынікамі даследавання, амаль палова насельніцтва свету жыве ў "несвабодных рэгіёнах". Праца журналістаў у іх абмежаваная строгімі законамі, супрацоўнікі СМІ зазнаюць уціск і пераслед.