Беларусь абмяжоўвае ўвоз свініны з Латвіі
Там выявілі класічную чуму свіней.
Беларусь часова абмяжоўвае ўвоз свініны з Латвіі. Прычынай стала ўспышка класічнай чумы свіней, перадае interfax.by са спасылкай на дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Беларусі.
Пад забарону трапілі жывыя свінні, свініна і прадукты яе перапрацоўкі, сперма кныроў, скураная, рогакапытнай і кішэчнай сыравіны, шчаціння, мяса ад дзікоў, паляўнічых трафеяў. Таксама абмяжоўваецца ўвоз з Латвіі кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з птушкі і рыбы, кармавых дабавак для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для катоў і сабак, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку.
Абмяжоўваецца і ўвоз былога ва ўжыванні абсталявання для ўтрымання, забою і раздзелкі свіней.
Фота — odsgomel.org