Беларусь абралі ў склад выканкама ЮНЭСКА
Беларусь абралі ў склад выканкама ЮНЭСКА. Адбылося гэта на 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі гэтай міжнароднай арганізацыі, якая праходзіць у Парыжы. За нашу краіну прагаласавалі прадстаўнікі 171 краіны з 193-х, якія мелі права голасу. Як адзначае БЕЛТА, Беларусь заняла першае месца па колькасці галасоў, аддадзеных за краіны, якія вылучылі кандыдатуры ў склад выканаўчага камітэта. У выканкаме наша краіна будзе прадстаўлена пяты раз.
Беларускі амбасадар у Францыі і пастаянны прадстаўнік пры ЮНЭСКА Павел Латушка ў сваім выступленні гаварыў пра тое, што Беларусь будзе прыкладваць намаганні для павышэння ролі гэтай арганізацыі.