Беларусь адкрывае яшчэ адно генконсульства ў Кітаі

Ганконг мае статус адмысловага адміністрацыйнага раёна Кітая​ / Reuters
Ганконг мае статус адмысловага адміністрацыйнага раёна Кітая​ / Reuters

Беларусь да канца года адкрые генеральнае консульства ў Ганконгу. Адпаведнае пастанова урада за подпісам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Ганконг мае статус адмысловага адміністрацыйнага раёна Кітая.

Гэта будзе ўжо чацвёртае беларускае консульства ў КНР. Акрамя пасольства ў Пекіне, беларускія дыппрадстаўніцтвы працуюць у Гуанчжоу, Чунцыне і Шанхаі.

Нагадаем, у ліпені Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе. Лукашэнка застаўся незадаволены рэакцыяй шэрагу беларускіх дыпламатаў на падзеі пасля выбараў у Беларусі і заявіў, што "прыйшоў час усю сістэму сур'ёзна страсянуць". Ён даручыў перагледзець беларускае прадстаўніцтва ў Еўропе.

"Слухайце, ну навошта нам там трымаць кучу дыпламатаў, калі мы наогул з імі не гандлюем, а палітычныя стасункі, дыпламатыя, ну яна не проста адсутнічае, яна на шкоду дзяржаве", — казаў ён. Адначасова ён даручыў пераарыентавацца на працу з іншымі краінамі, у супрацоўніцтве з якімі ёсць "велізарны патэнцыял і бязмежныя магчымасці".

У выніку ў апошні час былі прыняты рашэнні аб адкрыцці аддзялення беларускага пасольства ва Уладзівастоку, амбасады ў Замбіі і генеральнага консульства ў Мумбаі (Індыя).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі