Беларусь адмаўляе сувязь між транзітам нафты і электраэнэргіі
Магчымае спыненне паставак электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць не злучанае са складанасцямі ў беларуска-расійскіх перамовах пра пастаўкі нафты. Так у каментары для БелаПАН выказаўся вядучы інжынер аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення (АДУ) канцэрна "Белэнэрга" Ўладзімір Кардуба. Нагадаем, 4 студзеня РУП "АДУ" канцэрна "Белэнэрга" распаўсюдзіла заяву пра магчымае спыненне транзіту расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць з-за няўзгодненых умоваў паставак.
Па словах Кардубы, пазіцыя беларускага боку не злучана са складанасцямі ў перамовах па пастаўках нафты. "Сітуацыя вакол транзіту электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць не паўстала раптам", — адзначыў прадстаўнік "Белэнэрга" і падкрэсліў, што расійскі бок даўно ведаў пра спыненне Ігналінскай АЭС у Літве. "Таму ў Расіі павінны былі разумець, што ў сувязі з чаканым дэфіцытам электраэнергія ў Калінінградскую вобласць пойдзе праз Беларусь", — сказаў Кардуба.
На яго думку, Расія мусіла загадзя вырашыць усе пытанні, у тым ліку і фінансавыя, пра транзіт электраэнергіі ў калінінградскім напрамку. Пакуль што дамоўленасці па гэтым пытанні не дасягнутыя, падкрэсліў прадстаўнік "Белэнэрга".
У сваю чаргу расійская кампанія "Інтэр РАО ЕЭС" сцвярджае, што накіроўвала беларускім партнёрам прапановы па ўмовах транзіту электраэнергіі, але адказу пакуль не атрымала.