Беларусь адмовіла ў прытулку трансгендарнай жанчыне з Узбекістана

Беларусь адмовіла ў прытулку трансгендарнай жанчыне з Узбекістана

Беларусь адмовіла ў прытулку трансгендарнай жанчыне з Узбекістана. Як паведамляе Радыё Свабода, 26-гадовая Карына звярталася ва Упраўленне грамадзянства і міграцыі МУС з хадайніцтвам аб атрыманні прытулку па падставе таго, што на радзіме яе пераследуюць паводле датычнасці да пэўнай сацыяльнай групы. 13 ліпеня ёй паведамілі аб адмове задаволіць хадайніцтва.

Паводле Крымінальнага кодэксу Узбекістана, за гомасэксуальныя стасункі можна атрымаць да 3 гадоў зняволення. Карына заяўляла, што яе збівалі і гвалтавалі ў паліцыі, патрабуючы, каб яна назвала іншых прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасці. У 2017 годзе Карына ўцякла ў Расію, пасля чаго прыехала ў Беларусь і спадзявалася атрымаць тут прытулак. Яна нарадзілася мужчынам і мае дакументы на мужчынскае імя. Апроч таго, Карына з’яўляецца асобай без грамадзянства.

Цяпер яна будзе абскарджваць рашэнне ў судзе і працягваць рэгістрацыю ў Беларусі. На падрыхтоўку скаргі яна мае 15 дзён. Яшчэ месяц можа заняць разгляд скаргі ў адной з інстанцыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі