Беларусь адмяніла абмежаванні на пастаўкі буйной і дробнай рагатай жывёлы з ЕС

Аб адмене абмежаванняў заяўляюць ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча, інфармуе БелТА.

Афіцыйнай прычынай увядзення абмежаванняў было названа распаўсюджванне на тэрыторыі краін - членаў ЕС віруса Шмаленберга. Беларусь забараніла пастаўкі буйной і дробнай рагатай жывёлы, а таксама генетычнага матэрыялу, атрыманага ад яе, з Германіі, Бельгіі, Нідэрландаў, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі , Люксембурга, Іспаніі, Аўстрыі, Даніі, Харватыі, Латвіі, Венгрыі, Польшчы і Літвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі