Беларусь апынулася ў ліку самых карумпаваных краін свету

Беларусь уваходзіць у лік 40 самых карумпаваных краін свету, сцвярджае міжнародная няўрадавая арганізацыя "Транспэрэнсі Інтэрнэшнл", якая абнародвала свой штогадовы даклад пад назвай "Карупцыйны барометр". Карупцыйны індэкс Беларусі склаў 2,1 пункта па 10-бальнай шкале, дзе 10 азначае самы лепшы паказчык, выводзячы краіны на вяршыню рэйтынгу, перадае РІА "ННовости".

Такі ж рэйтынг даверу - 2,1 пункта - у Азербайджана, Казахстана, Кыргызтана, Таджыкістана, і Туркменістана - 2,0 пункта.

Крыху вышэй рэйтынг у Расіі - 2,3 пункта.

Самымі карупцыйнымі краінамі ў свеце названыя М'янма, Самалі, Ірак, Гаіці і Узбекістан.

На вяршыні рэйтынгу даверу інвестараў - краіны, дзе хабарніцтва і кумаўство сустракаецца радзей за ўсё - гэта Данія, Фінляндыя, Нідэрланды, Швейцарыя, Канада і Нарвегія.

Рэйтынг карупцыйнасці разлічваецца на аснове дадзеных, атрыманых ад 12 незалежных інстытутаў.

Салідарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі