Беларусь атрымала ад Расіі партыю зенітна-ракетных комплексаў Тор-М2К

ЗРК "Тор-М2К" / прэс-служба Мінабароны
ЗРК "Тор-М2К" / прэс-служба Мінабароны

Беларусь атрымала ад Расіі новую партыю зенітна-ракетных комплексаў Тор-М2К, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Узбраенні пастаўленыя ў рамках дамовы аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Расіяй. Паведамляецца, што бліжэйшым часам ЗРК перададуць у вайсковыя часці. У Мінабароны кажуць, што асабісты склад ужо прайшоў падрыхтоўку і паспяхова асвоіў комплексы.

Тор-М2К — зенітна-ракетны комплекс з баявой машынай на колавым шасі, якое распрацаваў Мінскі завод колавых цягачоў. У склад баявых сродкаў комплексу ўваходзяць баявая машына 9А331МК, два зенітныя ракетныя модулі 9м334 з васьмю зенітнымі кіраванымі ракетамі 9м331, кіраванымі па чатырох каналах. Далёкасць комплексу складае 12 км, вышынны дыяпазон — да 10 км. Станцыя выяўлення можа апрацоўваць да 48 цэляў адначасова. Зона выяўлення — 32 км.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі