Беларусь будзе абараняць "электаральны суверэнітэт"

Выбары ў Беларусі /  TUT.BY
Выбары ў Беларусі /  TUT.BY

Праект абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі распрацоўваўся эвалюцыйным шляхам. Такую заяву 8 красавіка зрабіў сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

"Дзеючая канцэпцыя, якая існуе ўжо больш за 12 гадоў, не страціла сваёй актуальнасці, але ж свет ідзе наперад. Сёння, на жаль, з’явіліся новыя выклікі, пагрозы, рызыкі, вызначэнне якіх, дарэчы, даецца ў абноўленым дакуменце. Таксама мы больш дэталёва апісалі такую катэгорыю, як небяспека, пашырылі паняцце стратэгічных нацыянальных інтарэсаў, дадалі нацыянальныя інтарэсы. З’явілася новая сфера — біялагічная бяспека, зыходзячы з тых выклікаў, якія сёння рэальна пагражаюць міру. Таксама пашыраны індыкатары ацэнкі нацбяспекі, з’явіліся катэгорыі „крыніца пагрозы“, „пагроза нацбяспекі“, „аб’ект і суб’ект нацбяспекі“ і некаторыя іншыя", — распавёў Аляксандр Вальфовіч.

Адно з новаўвядзенняў дакумента — паняцце электаральнага суверэнітэту. Вось як гэта тлумачыць Вальфовіч:

"Гэта значыць права выбару грамадзянамі Беларусі сваёй будучыні. Гэта ўжо новае паняцце, якое закладзена ў праект Канцэпцыі нацбяспекі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі