Беларусь цалкам разлічылася за спажыты ў студзені расійскі газ
Беларусь цалкам разлічылася за спажыты ў студзені расійскі газ. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер ААТ "Белтрансгаз" Цвітамір Сарахан. Кантракт з "Газпромам" на 2010 год прадугледжвае кошт для Беларусі з улікам паніжальнага каэфіцыента 0,9 да сярэднееўрапейскага кошту на газ. Па словах Сарахана, гэты кошт складае каля $168 за 1 тысячу куб.м у першым квартале. Па гэтым кошце Беларусь і аплаціла газ за студзень. Разам з тым працягваюцца перамовы з "Газпромам", каб знізіць кошт на газ для Беларусі сёлета.