Беларусь далажыла МАГАТЭ, як будзе працаваць АЭС у Астраўцы

Беларусь далажыла МАГАТЭ, як будзе працаваць АЭС у Астраўцы

Беларусь накіравала ў МАГАТЭ чарговы Нацыянальны даклад аб выкананні Канвенцыі аб ядзернай бяспецы. Дакумент у асноўным прысвечаны Астравецкай АЭС. У ім прыводзяцца дадзеныя, якія тычацца працы новай атамнай электрастанцыі.

Паводле даклада, энергаблок №1 плануецца запусціць у 2018 годзе, энергаблок №2 — у 2020 годзе. Гэта адпавядае зацверджанаму графіку.  Ацэнка бяспекі ядзернай устаноўкі будзе праводзіцца сістэматычна цягам усяго яе жыццёвага цыклу. Пры гэтым грамадскім аб’яднанням і іншым арганізацыям можна прапаноўваць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў правядзенні экспертызы бяспекі на стадыі размяшчэння, праектавання, узвядзення, эксплуатацыі, вываду з эксплуатацыі або абмежавання эксплуатацыйных характарыстык ядзернай устаноўкі, а таксама праводзіць незалежныя экспертызы.

На Беларускай АЭС будзе 2 321 супрацоўнік — у кожнага будзе васьмігадзінны працоўны дзень і пяцідзённы працоўны тыдзень з плаваючым графікам. Супрацоўнікі, якія наведваюць зоны кантраляванага доступу, будуць мець дадатковыя дні адпачынку і шасцігадзінны працоўны дзень. Прэтэндэнты на такую працу павінны будуць прайсці медкамісію.

Што да захавання радыеактыўных адкідаў, то вельмі нізкаактыўныя, нізкаактыўныя і сярэднеактыўныя адкіды будуць захоўвацца ў кандыцыянаваным выглядзе ў сховішчах цягам 1- год. Затым іх будуць вывозіць на ўтылізацыю ў пункт захавання. Высокаактыўныя радыеактыўныя адкітды будуць захоўвацца на самой станцыі ад да вывядзення яе з эксплуатацыі.

Выкарыстоўваць Астравецкую АЭС плануюць цягам 60 год. Паводле разлікаў спецыялістаў, за гэты час назапасіцца 9360 кубаметраў цвёрдых радыеактыўных адкідаў і 60 кубаметраў высокаактыўных адкідаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі