Беларус, грошы на аперацыю для якога збіралі ўсім светам, ужо на нагах!
Віталь Тысеў і яго доктар у клініцы "Шарытэ" / Deutsche Welle
Беларус Віталь Тысеў, грошы на аперацыю для якога збіралі ўсім светам, ужо на нагах. Аперацыю яму зрабілі ўсяго тыдзень таму, але мужчына ўжо самастойна можа хадзіць, піша Deutsche Welle.
Замест запланаваных трох тыдняў на рэабілітацыю яму спатрэбілася ўсяго 7 дзён.
У жніўні 2020 года мужчыну затрымалі падчас пратэстаў. Утрыманне ў ізалятары справакавала запаленне даўняй траўмы пазваночніка, пісала Радыё Свабода.
У хуткім часе ў беларуса пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазавальны спандыліт, пісаў BySol. Усе суставы пазваночніка, як і многія іншыя суставы, у яго пачалі сцірацца. І Віталь з'ехаў у Польшчу.
У Польшчы яму правялі поўную дыягностыку стану пазваночніка, якая паказала, што яму тэрмінова патрэбная аперацыя. Яе маглі правесці ў Берліне ў клініцы "Шарытэ". І дзякуючы салідарнасці беларусаў гэта стала магчымым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.