Беларусь хоча, каб China Merchants Group збудавала буйны лагістычны цэнтр

Беларусь разлічвае, што кітайская кампанія China Merchants Group паўдзельнічае ў стварэнні Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў на сустрэчы з кіраўніцтвам кітайскіх кампаній China Merchants Group і Sinomach.

"Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк разглядаецца нашымі кітайскімі партнёрамі ў якасці вузлавой платформы эканамічнага пояса Шаўковага шляху, і мы разлічваем, што кампанія China Merchants Group сапраўды пабудуе "сухі док" — магутную лагістычную кампанію, якая стане адным з найважнейшых элементаў нашага сумеснага парку", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка беларускага ўраду.

З кампаніяй Sinomach, па словах Кабякова, у Беларусі ўжо ёсць дзейсныя сумесныя праекты. Гэта праекты па мадэрнізацыі Бярозаўскай і Лукомльскай ДРЭС. Таксама з гэтай кітайскай кампаніяй ажыццяўляецца праект па мадэрнізацыі Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. У сукупнасці ўсе гэтыя праекты павінны даць каля 1 млрд долараў, кажа чыноўнік.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі