Беларусь хоча набываць расійскі газ па цане не больш за $160
Беларускі ўрад спадзяецца ў 2009 годзе набываць расійскі газ па цане не больш за $160 за тысячу кубаметраў. Як адзначыў намеснік міністра эканомікі Ўладзімір Адашкевіч, беларускі бок арыентуецца на разліках у залежнасці цэнаў на газ ад цэнаў на нафту. Мяркуецца, што канчатковая цана будзе вызначаная да 25 снежня. "Расійскі бок пакуль маўчыць", - сказаў Адашкевіч. БелаПАН нагадвае, што ў 2008 годзе цана на газ павялічвалася двойчы. З 1 студзеня яна складала 119 долараў за тысячу кубаметраў, з 1 красавіка - 128 долараў.