Беларусь хоча нармалізаваць стaсункі з Еўропай і ЗША
"Беларусь абсалютна не супраць нармалізацыі стасункаў не толькі з Еўропай, але і са Злучанымі Штатамі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром папы рымскага Бенедыкта XVI кардыналам Тарчызіё Бэртонэ.
Разам з тым, па словах кіраўніка дзяржавы, "Беларусь нікому не дазволіць умешвацца ў свае ўнутраныя справы". "Мы добра ведаем і разумеем ролю Беларусі ў Еўропе і зыходзім з таго, што пра бяспеку ў Еўропе без Беларусі гаворкі быць не можа. І мы гатовыя згуляць любую ролю ў справе ўмацавання бяспекі еўрапейскага кантынента, у справе наладжвання адносін з Злучанымі Штатамі Амерыкі, але толькі на прынцыпах павагі нашай знешняй і ўнутранай палітыкі, зыходзячы з таго, што мы з'яўляемся суверэннай, незалежнай дзяржавай", — цытуюць А.Лукашэнку афіцыйныя крыніцы.
Па словах кіраўніка дзяржавы, "сёння шматлікія сілы, асабліва з апазіцыі, а таксама некаторыя сілы ў суседніх дзяржавах і на Захадзе ўяўляюць візіт дзяржсакратара Святога пасаду як спробу беларускага кіраўніцтва з дапамогай Рымска-каталіцкай царквы наладзіць адносіны з Заходняй Еўропай". "Але дыялог паміж Беларуссю і Рымска-каталіцкай царквой доўжыцца не апошнія два-пяць гадоў, — падкрэсліў А.Лукашэнка. — Мы даўно супрацоўнічаем, яшчэ з часоў Яна Паўла II, які вельмі паважаў і любіў Беларусь, гэта мне вядома. Калі ў выніку візіту яго высокасвятарства кардынала Тарчызіё Бэртонэ, нашых кантактаў на самім высокім узроўні дачыненні Беларусі з Еўропай палепшацца, мы будзем гэта толькі вітаць, і ніколі гэтага не хавалі".
БелаПАН